Віцебскі настаўнік перамог у рэаліці-шоу “Зорны цырк”. Віншуем!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №31 Віцебска Павел Кежа сёння стаў пераможцам рэаліці-шоу тэлеканала ОНТ – з досыць вялікім адрывам ад астатніх двух фіналістаў. Яму дастаўся галоўны прыз – аранжавы аўтамабіль “Пежо-207” коштам больш за 13 тысяч еўра. Па выніках глядацкага галасавання за Паўла Кежу паступіла 26 785 званкоў, за ві-джэя Люсю Лушчык – 19 981 і за артыста Георгія Волчака – 8050. Уяўлялася карцінка, што Павел на наступным тыдні пад успышкі мясцовых фатографаў і тэлеаператараў падруліць на памаранчавым аўто да ганку сваёй школы. Але настаўнік, разгублены і прыгаломшаны ад такой неспадзяванкі, прызнаўся, што першы раз пракаціць ... даішніка.

“Да, наверное, гаишника, потому что права у меня где-то лежат очень далеко-далеко. Я про них забыл, и много всего вспоминать, учиться… Знаете, это действительно большая победа, и у меня слезы наворачиваются на глаза… Я просто еще не пришел в себя. Я не представляю, что это и что я делал, что я выиграл. Может, это завтра придет. У меня ключи. Люди, у меня ключи от машины!” – сказаў па-руску пераможца. (Як на мой погляд, гэта адзіны мінус віцебскага настаўніка). Выглядаў ён пры гэтым сапраўды разгубленым, бачна, што зорная хвароба не закранула нашага героя.

Як прызнаўся Жора Волчак, тры дні таму яму прысніўся вешчы сон: Павел Кежа выйграў машыну, а сам Жора плача.

Астатнім фіналістам шоу – Г.Волчаку, А.Грышанавай і Л.Лушчык – падарылі тэлевізары з вадкакрысталічнымі экранамі.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ