Хабар у аддзеле архітэктуры гарвыканкама браў… кіроўца?

Народныя навіны Віцебска” напрыканцы лютага са спасылкай на прэс-службу Віцебскага абласнога ўпраўлення КДБ паведамлялі, што ў Віцебску пры атрыманні хабару ў памеры 800 еўра быў затрыманы супрацоўнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама. Прычым дадзены выпадак быў не першым. У гэтай справе высвятляюцца некаторыя цікавыя падрабязнасці.

У лісце, які прыйшоў у рэдакцыю газеты “Віцьбічы” з аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама, удакладняецца, што супрацоўнікам аддзела, які быў затрыманы пры атрыманні хабару, з’яўляецца вадзіцель пазабюджэтнага (гаспадарчаразліковага) адасобленага падраздзялення аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва. Зараз ён вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, і ў адносінах да яго вядзецца следства.

З цяжкасцю верыцца, што хабар у буйным памеры браў звычайны кіроўца. Нагадаем, прэс-служба абласной управы КДБ паведамляла, што «затрыманы падбухторваў прадпрымальнікаў Віцебска даваць хабар службовым асобам нібыта за садзейнічанне ў вядзяленні зямельных участкаў пад устаноўку камерцыйных шапікаў”. Няўжо ў аддзеле архітэктуры вадзіцелі займаюцца вырашэннем такіх адказных пытанняў?! 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ