Мы маем нацыянальнага лідэра – А. Мілінкевіча і мэту – адстойванне незалежнасці і імкненне да свабодных выбараў

Віцебскія прадстаўнікі ліберальнай апазіцыі незадаволеныя актыаізацыяй “левых” сілаў, якія з ініцыятывы аршанскіх камуністаў прапануюць правесці сходы ў Віцбеску, Полацку, Оршы і Глыбокім каб абраць раённыя і абласныя рады. Ніжэй мы прыводзім распаўсюджаную праз электронную пошту заяву Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафора Жэляпава:

Нашым сябрам.

Шаноўныя сябры. Левыя працягваюць свае намаганні прасоўваць свае інтарэсы і свайго лідэра.
На гэты раз з ініцыятывы Аршанскіх камуністаў, падтрыманых А. Шутавым яны прапануюць правесці некалькі сходаў: у Воршы, у Полацку, у Віцебску,у Глыбокім.

Гэтыя сходы быццам бы праводзяцца для абірання рэгіянальных рад і абласной рады. Ініцыятары падаюць гэта, як аб’яднальны крок які ня могуць зрабіць абласныя лідэры ў Віцебску. З гэтай ініцыятывы бачна выпіраюць рогі камуністаў і іх хаўруснікаў.

Бачна, што яны хочуць правядзення гэтых сходаў, каб працягваць ліць бруд на

А. Мілінкевіча і яго прыхільнікаў. Так сама бачна, што яны загоняць строем на гэтыя канфэрэнцыі сваіх чальцоў, каб абраць “левыя” рады.

Тым больш што:(увага) ў аргкамітэт уваходзяць – камуністы, казулінцы, “Надзея” і АГП. Туды не запрашаюць ані “Рух За Свабоду”, ані партыю Статкевіча, ані Малады Фронт, ані БХД. На нашу думку яны будуць цягнуць туды БНФ і можа дзе-нідзе МФ пры гэтым прыцягнуўшы “левыя” НПО, каб мець большасць.

Лічым, што нам няма сэнсу змагацца з імі у маніпуляцыях. Нам не патрэбны ані гэтыя канфэрэнцыі, ані Рады.

Мы ствараем нацыянальна-патрыятычную кааліцыю (БНФ, РУХ, БСДП (НГ), БХД, МФ),мы збіраем усіх пад сцягам “Руха “За Свабоду”.

Мы маем нацыянальнага лідэра – А. Мілінкевіча і мэту – адстойванне незалежнасці і імкненне да свабодных выбараў. Гуляць з камуністамі ў іх гульні мы ня будзем.
Таму вялікая просьба: ні ў якім разе не ўваходзіць ні ў якія аргкамітэты і ня ўдзельнічаць у канфэрэнцыях, ня уваходзіць ні ў якія Рады.

Так сама перадайце ўсім нашым прыхільнікам із НДА, і сяброўскіх партый. Няхай левыя праводзяць свае сходы і выбіраюць свае Рады. Мы ня толькі ў гэтым ня будзем удзельнічаць, але потым павінны паказаць, што гэта чыста “левыя” марапрыемствы.

Калі мы адмовімся ад удзелу, мы альбо увогуле сарвем іх задуму, альбо ня будзем уцягнуты ў іх гульню.

З павагай:

Х. Жаляпаў
А. Гаўруцікаў.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ