“Знак бяды” ў Мёрах

Дырэкцыя мёрскага кінавідэапрадпрыемства арганізавал ў школах прагляд экранізацыі аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”, якую вучні праходзяць па школьнай праграме, паведаміў сайт sumiezza.org.

Першапачаткова стужку прадэмастравалі ў сярэдняй школе №1 Мёраў, а затым і ў іншых школах раёну. Такім чынам кінавідэапрадыпрыемства спрабуе папулярызаваць кінатэатр, бо наведвальнікаў там зараз амаль няма — большасьць гялдзіць дома DVD. Такая сітуацыя характэрная для усіх райцэнтраў, за выключэннем Пастаў, дзе кінатэатр “Радзіма” нятолькі няблага існуе, але й плануе абсталяваць вялікі сучасны кіназал еўрапейскага ўзроўню.

Меткі: , , , , ,

Чытайце яшчэ