Конны помнік Усяславу Чарадзею будзе першым у Беларусі

Помнік князю Усяславу Чарадзею ў Полацку стане першым у Беларусі манументам з коннай статуяй. Пераможцам адкрытага конкурсу на лепшы праект помніка стаў скульптар Аляксандр Прохараў. Мастак "пасадзіў" Усяслава на каня, з паляўнічым сокалам і воўчай скурай на сядле.

Помнік князю адальюць з бронзы. Вышыня коннай статуі і вершніка будзе каля 3,5 метраў. На наступным тыдні скульптар пачне выраб формаў, а ліцейныя работы пачнуцца летам з такім разлікам, каб 8 верасня помнік з'явіўся на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай. Паставяць помнік за кошт спонсарскай дапамогі, а таксама ахвяраванняў саміх палачан. Чакаецца, што з гэтай мэтай у горадзе правядуць некалькі суботнікаў і дабрачынных марафонаў, паведамляе БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ