Абласную ўправу КДБ узнагародзілі граматай Віцебскай епархіі

Кіраўніцтва ўпраўлення камітэта дзяржбяспекі па Віцебскай вобласці ўганаравана архіерэйскай граматай. Гэтак Віцебская епархія адзначыла заслугі чэкістаў і асабісты ўнёсак начальніка ўпраўлення абласнога КДБ Уладзіміра Палішчука і начальніка падраздзялення ўпраўлення Ігара Сядых у справу адраджэння гісторыі праваслаўнай царквы.

Напрацягу апошніх двух гадоў мясцовыя чэкісты садзейнічалі епархіі ў пошуках жыццяпісу прадстаўнікоў духавенства і людей недухонаўнага звання, якія пацярпелі падчас бальшавіцкіх рэпрэсій на Віцебшчыне. За гэты час адноўлена больш за 500 біяграфій рэпрэсаваных за веру.  Матэрыялы шукаліся ў мясцовых архівах, а таксама ў інфармацыйных цэнтрах МУС і ФСБ Расіі, спецслужбаў былых савецкіх рэспублік. У выніку ў музей Віцебскай епархіі трапіў шэраг унікальных дакументаў і фотаздымкаў. Акрамя таго, зараз да выдання падрыхтоўваецца зборнік біяграфій рэпрэсаваных святароў.

Нагадаем, што ў мінулым годзе граматай Віцебскай епархіі была ўзнагароджана незалежная грамадска-палітычная газета “Віцебскі кур’ер”.    

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ