У Віцебску сёння ўсталявалі памятную дошку ў гонар міліцыянераў-герояў

У Віцебску сёння ўсталявалі памятную дошку ў гонар супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, загінуўшых пры выкананні службовага абавязку. Яна знаходзіцца ў холе будынка УУС Віцебскага аблвыканкама. Аўтару памятнай дошкі – віцебскаму скульптару Азату Тарасяну – падчас урачыстай цырымоніі ўручылі ганаровую грамату.

Сёння таксама адбылася прысяга маладых міліцыянераў і мітынг з салютам. Будынак УУС і памятную дошку асвяцілі святары.

Заўтра на плошчы Перамогі (пачатак у 15.30.) пройдуць паказальныя выступленні кінолагаў з сабакамі, супрацоўнікаў спецназу, выстава міліцэйскай тэхнікі і зброі, ускладанне кветак да манументу “Тры штыкі”. Даішнікі ж будуць раздаваць флікеры. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ