Кватэры становяцца ўсё больш недасяжнымі

На рынку нерухомасці Віцебска зноў адзначаецца рост коштаў. У параўнанні з лістападам 2006 г. кватэры сталі каштаваць на 25% даражэй. Рыэлтары тлумачаць гэта абвастрэннем інфляцыйных чаканняў і жаданнем людзей захаваць свае грошы ўкладаннем іх у нерухомасць. У цэлым з 2001 г. кватэры ў Віцебску падаражэлі ў 4 разы. 

1-пакаёвая кватэра новай планіроўкі ў абласным цэнтры зараз каштуе 28 тысяч долараў. Гэткая ж кватэра старой планіроўкі – не менш за 18 тысяч долараў. 2-пакаёўкі новай планіроўкі выстаўляюцца за 35-38 тысяч долараў, старой – у сярэднім за 28 тысяч долараў. 3-4-пакаёвыя кватэры ў спальным раёне прадаюцца ад 43 тысяч долараў. Асобны пакой ў кватэры – ад 7 тысяч долараў.

Драўляны дом без камунікацый у межах горада абыйдзецца ў 10 тысяч долараў. Набыццё дома з цэглы з праведзенымі газам і вадаправодам пацягне ад 25 да 150 тысяч долараў. За камфартабельны катэдж з еўрарамонтам, падлогай з падагрэвам і іншымі зручнасцямі  трэба выкласці ажно 150 тысяч еўра.

Паводле газеты “Народнае слова”.  

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ