Ігар Дамуць: “Севярынец ня стаў на шлях выпраўлення”

Шанцы палітвязня Паўла Севярынца на датэрміновае вызваленне начальнік спецкамендатуры №15 Ігар Дамуць ацэньвае як мінімальныя. Ён паведаміў, што паседжанне камісіі аб датэрміновым вызваленні, прызначанае на 15 лютага, сёння не адбылося.

“Камісія пройдзе пасля 20 лютага, але наўрад ці Павал Севярынец атрымае датэрміновае вызваленне. Бо ён не прызнае сябе вінаватым і ня стаў на шлях выпраўлення”, — гэтак заявіў міліцыянт маці асуджанага актывіста Таццяне Севярынец. Тэрмін пакарання Паўла Севярынца канчаецца праз шэсць месяцаў.

Паводле “Радыё Свабода”.

Меткі:

Чытайце яшчэ