Прэм’ера ў “Ляльцы”

У мінулую суботу ў Беларускім тэатры «Лялька» адбылася преэм’ера спектакля «Аладзін» па п’есе драматурга Ніны Гермет паводле персідскага эпасу “Тысяча і адна ноч”.

Раней у рэпертуары “Лялькі” ішоў спектакль «Лямпа Аладзіна». Зараз віцебскія лялечнікі падрыхтавалі  кардынальна новы варыянт казкі пра Аладзіна. Спектакль багаты на шыкоўныя дэкарацыі, касцюмы, сцэнічныя спецэфекты. Паставіў яго мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук. Лялькі, касцюмы, сцэнаграфію зрабілі мастакі Ганна і Алесь Сідаравы. Музыку да спектакля напісаў мінскі кампазітар Алег Залётнеў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ