11 / лютага / 2007

    Служу Рэспубліцы Беларусь!

    11/2/07 •

    Сёння 480 навабранцаў 103-й асобнай мабільнай брыгады прынялі вайсковую прысягу.

    Акцыя БРСМ пройдзе пад сімвалам чырвона-зялёнага сэрца

    11/2/07 •

    БРСМ праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю, прысвечаную Дню Святога Валянціна. Акцыя праходзіць пад слоганам “За любімую Беларусь!”. Бэрэсэмаўцы доўга не думалі над дызайнам сваёй “фірмовай” валянцінкі – яна у іх, натуральна, чырвона-зялёнага колеру. 14 лютага ў цэнтры Віцебска сябры БРСМ збіраюцца ўсталяваць вялікі стэнд у выглядзе сэрца, куды любы жадаючы зможа прымацаваць сваю валянцінку. Хтосьці напіша, што […]

    Міліцыя з народам

    11/2/07 •

    У лютым на Віцебшчыне стартуе праект “Народная міліцыя”. Робіцца гэта для замацавання сувязей супрацоўнікаў міліцыі з насельніцтвам.

    Снег каля кінатэатра “Беларусь” больш не звальваюць

    11/2/07 •

    Падчас снегападаў на вуліцах Віцебска працуе 25-30 снегаўборачных машын, яшчэ каля 30 вывозяць снег на звалку, якая з’явілася два гады таму ў раёне Нікраполля – замест праблемнай, з пункту гледжання эколагаў, звалкі каля былога кінатэатра “Беларусь”. Штодзень туды адвозяць 1000-1300 кубаметраў снежнай масы. Але снегаўборачная тэхніка зношана на 90%.

    Гараджан будуць вазіць на экскурсію ў вёску

    11/2/07 •

    У Сенненскім раёне распрацаваны незвычайны турыстычны маршрут выходнага дня, які ўключае экскурсіі ў сельскагаспадарчы кааператыў і фермерскую гаспадарку. Экскурсія ў першую чаргу разлічана на гараджан.

    “Пацёмкінская вёска” на падворку віцебскага ліцэя

    11/2/07 •

    Арганізатары чарговай, дзевятай па ліку, канферэнцыі “Эрудыт-2007”, якая прайшла нядаўна ў ліцэі №1 і СШ №37 Віцебска, былі зноў уражаныя фантазіяй школьнікаў. Удзельнікі экалагічных кружкоў прапанавалі на суд журы арыгінальныя праекты па азеляненні с выкарыстаннем новых элементаў дызайну. Напрыклад, на тэрыторыі ліцэю №1 мінулай восенню з’явілася пацёмкінская вёска з калодзежам, млынам і авангардным садочкам.