Размаўляйце па-беларуску!

Рада грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” заклікае грамадзянаў Беларусі актыўна размаўляць на роднай мове. У сваёй заяве напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Рада таварыства просіць беларусаў рабіць гэта штодзённа.

Нагадаем, што Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага згодна з рашэннем ЮНЕСКА. “Цяпер мы сталі кансультацыйным цэнтрам дзяржавы па пытаннях беларускай мовы, і мы павінны падтрымліваць усіх, хто ўжывае ў зносінах хаця б адно беларускае слова, у тым ліку чыноўнікаў”, – упэўнена першая намесніца старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ