Праспявайце «Песнi Свабоды»

Незалежны лэйбл VoliaMusic рыхтуе выпуск музычнага альбома “Песнi Свабоды-3". Дыск складуць, у першую чаргу, творы, народжаныя падзеямi на Кастрычнiцкай плошчы ў сакавiку 2006 года. Сярод iх — “Крывавы сакавiк”, “Памяцi намётаў” Андрэя Хадановiча, iнструментальная кампазiцыя “Плошча Калiноўскага” гурта “Без бiлета” ды iншых.

Будучым слухачам рэкамендуюць падпiсацца на дыск, бо ягоны тыраж будзе абмежаваны. Для гэтага трэба даслаць свае каардынаты на адрас: [email protected]

Плануецца таксама, што кампазiцыi новых “Песняў Свабоды” будуць даступныя для спампоўвання на сайце za-svabodu.org.

Крыніца: “Народная воля”.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: