Вызвалілі лебядзяў з ледзянога палону

Унікальную аперацыю па выратаванні лебядзяў правялі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Шумілінскага раёна.

У частку патэлефанавалі жыхары пасёлка Прыазёрны і паведамілі, што на сярэдзіне Шумілінскага возера ў ледзяным палоне знаходзіцца чарада з 36 лебядзяў.

Птушкі, верагодна, прыляцелі сюды адпачыць, а нечаканы 18-градусны мароз уначы скаваў праталіну і лебядзяў у ёй. Выратавальнікі прымацавалі да днішча лодкі пенапласт, і, рызыкуючы жыццём, камандзір аддзялення пажарнай аварыйнай часці №1 Васіль Шыёнак стаў рухацца на ёй па тонкім лёдзе да сярэдзіны возера, дзе замёрзлі лебедзі. А там, між іншым, была 9-метровая глыбіня.

У той дзень супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з рыбакамі вызвалілі лебядзіныя чароды яшчэ на трох азёрах Шуміліншчыны, паведамляе сайт Віцебскай абласной тэлерадыёкампаніі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ