У Оршы будуць спраўляць этнавяселлі

У музеі этнаграфіі “Млын” у Оршы хутка будуць спраўляць вяселлі па народных традыцыях.

Зараз музейныя супрацоўнікі распрацоўваюць вясельны абрад, па якім жаніліся нашы продкі. І маладыя аршанцы, якія рэгіструюць шлюб у ЗАГСе, змогуць замацаваць свой саюз і па народных традыцыях. Паслуга будзе платнай.

Акрамя таго, у музеі “Млын” наведвальнікам дэманструюць народнае святкаванне Калядаў, Вадохрышча, Стрэчання і інш. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ