Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” зацікавіў ЮНЕСКА

Грант па лініі ЮНЕСКА будзе выдзелены Цэнтру народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” для стварэння экспазіцыі традыцыйнай культуры і побыту беларусаў Віцебскага рэгіёна. У межах гэтага праекта цэнтр “Задзвінне” таксама плануюць зрабіць часткай культурнага турыстычнага маршруту.

Нагадаем, што Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” размяшчаецца ў адрэстаўраваным помніку архітэктуры ХVІІІ стагоддзя “Саляныя склады”. Першым крокам па рэалізацыі праекта стала дамоўленасць з Інстытутам этнагарафіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі аб аказанні метадычнай дапамогі ў стварэнні этнаграфічнай складальнай комплексу “Задзвінне”.

У Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА для супрацоўніцтва на 2008-2009 гады паступіла 34 прапановы з усёй Беларусі. У выніку для сумеснай работы былі адабраныя 7 праектаў, у тым ліку стварэнне этнаэкспазіцыі ў цэнтры “Задзвінне”.

Паводле газеты “Віцьбічы”. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ