Будаўнікі ледзь не спалілі даўгабуд і жылы дом

Побач з домам 63 корпус 1 па вул. імя газеты “Праўда” шмат гадоў ідзе будоўля, а сёння там загарэлася бочка у якой разагравалі бітум.

Пажар на вуліцы Парўды. Фота Сержука Серабро

Бочка ўсталяваная ў невялікім прамежку паміж будуючымся і жылым дамамі і была агароджаная драўляным плотам. Загаралася яна, верагодней за ўсё, з-за халатнасці будаўнікоў — такой думкі прытрымліваюцца мясцовыя жыхары, якія і выклікамі пажарных.

На месца здарэння прыбылі дзве машыны МНС, якія хутка ліквідавалі пажар. Дзякуючы аператыўнасці віцебскіх пажарных не выбухнулі балоны з прапанам, якія знаходзіліся недалёка ад палаючай бочкі з бітумам.

Суседнія дамы пакрытыя слоем чорнай копаці, але больш значных пашкоджанняў не атрымалі. Застаецца толькі паспачуваць гаспадыням, якія ў гэты час сушылі бялізну на балконах.

Пажар на вуліцы Праўды. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ