Для школьнікаў будуць ладзіць семінары па энергазберажэнні

У школах Віцебшчыны плануюць праводзіць семінары з удзелам энергетыкаў. Вучняў будуць вучыць, як зберагаць энергарэсурсы. Школьнікі ў гэтым навучальным годзе таксама будуць ладзіць разнастайныя акцыі і конкурсы пра энергазберажэнне. Пра гэта ішла размова на нядаўняй нарадзе настаўнікаў Віцебскай вобласці.

Такія мерапрыемствы зусім не выпадковыя – падчас візіту на “Нафтан” у Наваполацку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што энергазберажэнне з’яўляецца зараз пытаннем “нацыянальнай бяспекі, суверэнітэта і незалежнасці краіны”.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў забяспечыць жорсткую эканомію рэсурсаў. Ён падкрэсліў, што тут “напачаты край працы” і “часу на раскачку няма”. Эканомія рэсурсаў, на яго думку, шмат у чым залежыць і ад насельніцтва. Па яго словах, неабходна стымуляваць людзей максімальна эканоміць энергію, ваду, цяпло.   

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: