Кіраўскі мост “прываблівае” самазабойц

Кіраўскі мост у Віцебску з нейкай магічнай сілай прыцягвае людзей, якія хочуць развітацца з жыццём. Яны, напэўна, бачуць у гэтым своеасаблівую рамантыку. Мост стаў вабіць нават іншагародніх самазабойцаў - праз ягоныя парэнчы спрабаваў пераскочыць у мінулую нядзелю малады хлопец з Сенненскага раёна.

Але побач апынуліся міліцыя і выратавальнікі, якія не далі мальцу ажыццявіць сваю задуму, і перадалі яго "хуткай". Нагадаем, летась з Кіраўскага маста з-за няшчаснага кахання скінуўся мужчына, якога выратаваў дэсантнік. Па гэтай жа прычыне - ад няўдач ў каханні - з маста скокнула дзяўчына. Яе выратавалі міліцыянеры.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ