А ты пасадзіў дрэва?

Праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) заклікала ўсіх жыхароў Зямлі напрацягу 2007 года пасадзіць хаця б адно дрэва. ААН лічыць, што ў выніку як мінімум 1 мільярд дрэў стане гадавым унёскам зямлянаў у азеляненне планеты.

Ініцыятарамі праекта "Пасадзі дрэва" выступілі лаўрэат Нобелеўскай прэміі свету з Кеніі Вангары Маатаі і князь Манака Альберт ІІ. Штогод на Зямлі знікае 14,6 млн. гектараў лесу, што прыводзіць да сур'ёзных зменаў флоры і фаўны, пагражаючы стабільнасці навакольнага асяроддзя, нагадвае ААН.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ