21 / студзеня / 2007

    Віцебская берасцяная грамата з’явіцца ў інтэрнэце

    21/1/07 •

    У інтэрнэце неўзабаве з’явіцца сайт з архівам старажытных берасцяных грамат. На гэтым рэсурсе будуць выкладзеныя лічбавыя выявы грамат і іх тэксты на стараславянскай мове, а таксама ў перакладзе на сучасную рускую мову. Пры гэтым берасцяныя граматы  будуць размешчаныя па верагодным часе іх напісання, па месцах іх знаходкі і па жанрах – граматы бытавыя, царкоўныя, вучэбныя, […]

    Смерць школьніцы прымусіла ўлады Оршы задумацца над бяспекай дарожнага руху

    21/1/07 •

    Праз пасёлак Андрэеўшчына, што знаходзіцца на ўскраіне Оршы, праходзіць небяспечная аўтатраса Орша – Віцебск – Санкт-Пецярбург. З мінулай восені тут загінулі тры чалавекі. Трагедыя, калі на пешаходным пераходзе праз гэту дарогу загінула 16-гадовая школьніца, стала апошняй кропляй цярпення месцічаў. Пасля пахавання дзяўчынкі моладзь і іхнія бацькі выйшлі на шашу і перакрылі рух, патрабуючы ад гарадской […]

    40 чалавек высялілі з кватэр за камунальныя пазыкі

    21/1/07 •

    Запазычанасць жыхароў Віцебскай вобласці за камунальныя паслугі перавышае 8 мільярдаў рублёў. Летась 33 жыхары Віцебшчыны атрымалі папярэджанні аб магчымым адключэнні вады ці цяпла ў выпадку неаплаты. 40 чалавек былі выселеныя з памяшканняў, якія займалі, паводле судовых рашэнняў.

    Віцебскі футбольны клуб змяніў назву

    21/1/07 •

    Флагман віцебскага футбола ў чарговы раз змяніў клубную “шыльду”. Зараз каманда абласнога цэнтра называецца ў гонар роднага горада – “Віцебск”. Наш хакейны клуб выступае пад гэткай жа назвай, і таму футбалісты і хакеісты зараз сталі “цёзкамі”.

    У Віцебску пройдзе конкурс спартыўных танцаў

    21/1/07 •

    Традыцыйны конкурс спартыўных танцаў “Віцебская сняжынка” пройдзе ў КДЦ “Віцебск” 27-28 студзеня. На гэты раз ён збярэ прафесійныя танцавальныя пары з 14 краін свету.

    Витебский облисполком учредил почетную грамоту за трудовые заслуги

    21/1/07 •

    Витебский облисполком учредил почетную грамоту за трудовые заслуги в государственном, хозяйственном, социально-культурном строительстве, научной и общественной деятельности и другие достижения. Грамотой будут награждаться города и районы Витебской области, трудовые коллективы региона, физические и юридические лица других государств за их вклад в социально-экономическое развитие Витебщины, а также отдельные граждане. В частности, те, кто проявил мужество и […]