Сёння ненадоўга затрымалі Б.Хамайду

Сёння каля "сіняга" дома трое міліцыянтаў затрымалі распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду - нібыта за тое, што ён не мае дакументаў, якія б дазвалялі гандаль газетамі. Дарэчы, у мінулыя выходныя людзі не маглі набыць незалежныя выданні, бо на звыклым месцы не было Хамайды - чацвёра сутак ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Па словах апазіцыянера, міліцыянты, калі даставілі яго ў Чыгуначны РАУС, не склалі ніякага пратаколу і нават не пераглядалі ягоныя сумкі з газетамі. Пратрымалі прыкладна гадзіну і адпусцілі. "Я адразу вярнуўся да сіняга дома. Такое ўражанне, што міліцыянеры здзекуюцца з мяне ці за нешта помсцяць", - лічыць Б.Хамайда.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: