У Віцебску ствараецца першая ў краіне лабараторыя маніторынгу якасці прадукцыі жывёлагадоўлі

У Віцебску да канца 2007 года плануецца стварыць лабараторыю маніторынгу якасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Яна будзе працаваць на базе Віцебскай ветакадэміі.

Як паведаміў БелТА рэктар веткадэміі Антон Ятусевіч, супрацоўнікі лабараторыі будуць аказваць навукова-метадычную дапамогу і падтрымку вытворчым лабараторыям, якія дзейнічаюць на кожным перапрацоўваючым прадпрыемстве, забяспечваць іх новымі методыкамі кантролю якасці і іншымі навуковымі распрацоўкамі. У Беларусі ўстанова падобнага ўзроўню будзе першай. Яе штат плануецца сфармаваць з ліку лепшых супрацоўнікаў ветакадэміі. Кошт пректу па стварэнні лабараторыі складае каля 1 мільярда рублёў. Зараз ён знаходзіцца на першапачатковай ступені рэалізацыі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ