Мірон вывесіў бел-чырвон-белы сьцяг на плошчы Перамогі ў Віцебску

Мінакі заўважылі сьцяг каля 11-й вечара 29-га сьнежня: ён быў замацаваны на электрычных дратах, якія цягнуцца паўз плошчу Перамогі ўздоўж вуліцы Калініна.Барыс Хамайда, які таксама быў сьведкам чарговай акцыі невядомага Мірона, паведаміў, што да бел-чырвон-белага сьцягу была прычэплена цыдулка. У ёй няўлоўны аматар вывешваньня сьцягоў у самых цяжкадаступных месцах горада павіншаваў землякоў з Новым годам: "2007 год – гэта год Незалежнасьці й Волі нашай Радзімы, гэта момант ісьціны для кожнага з нас. Мірон”.

Крыніца: “Радыё Свабода”

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ