А.Казулін прайшоў абследванне ў Віцебскай абласной бальніцы
Жонка палітыка Аляксандра Казуліна Ірына абвергла інфармацыю аб тым, што яе муж быў шпіталізаваны. Яна паведаміла, што сёння ён прайшоў абследванне ў Віцебскай абласной бальніцы.
Як паведамляе БелаПАН, абследванне экс-кандыдата ў прэзідэнты было звязана з праблемамі са здароўем, узнікшымі з-за галадоўкі. У яго з’явіліся колікі і ацёкі. Нагадаем, што А.Казулін праводзіў галадоўку з 20 кастрычніка па 11 снежня, падчас якой згубіў да 40 кілаграмаў.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: