У музеі Марка Шагала прадстаўлены праект “Кінематограф”

У Віцебску ў музеі Марка Шагала 14 снежня адкрыўся арт-праект "Кінематограф". На ім прадстаўлена фотатворчасць сямі мастакоў – Максіма Рудэнка, Дзіны Даніловіч, Вольгі Хахловай, Віялеты Някрасавай, Алены Талобавай, Леаніда Мядзведскага, Максіма Осіпава.

Як патлумачыла куратар выставы Дзіна Даніловіч, арт-праект назвалі так таму, што "кіно – гэта від мастацтва, які ўвабраў у сябе ўсё: і музыку, і колер, і фактуру, і слова, і рух, і рытм, і гісторыю". На думку дырэктара музея Шагала Людмілы Хмяльніцкай, гэта не выстава фатаграфій у традыцыйным яе разуменні. "Аўтары эксперыментуюць са спосабам прэзентацыі выяўлення", – лічыць яна.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ