19 / снежня / 2006

    Ці абароніць пракурор канстытуцыйныя правы і свабоды?

    19/12/06 •

    Група грамадзянаў, якія вылучаліся ў кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, звярнуліся да пракурора Віцебскай вобласці са скаргай, у якой сцвярджаюць, што пры падрыхтоўцы выбараў Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай і акружнымі камісіямі былі дапушчаны грубыя парушэнні, якія можна кваліфікаваць, як злачынствы супраць канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзяніна і чалавека. Нагадаем, што для збору подпісаў было зарэгістравана 182 […]

    Шведы объявили конкурс по оформлению “речного автобуса”, маршрут которого будет совпадать с путем “из варягов в греки”

    19/12/06 •

    В 2005 году стартовал трехсторонний шведско-латышско-белорусский проект "Панорама Двина/Даугава". Одним из направлений его деятельности является организация работы "речного" автобуса, разработка информационных материалов, которые будут раздаваться "пассажирам" этого автобуса. Снаружи на автобусе без окон написано по-русски и по-английски "Панорама Двина/Даугава. Река рассказывает историю" и размещен логотип проекта - три волны, символизирующие три страны - Швецию, Латвию […]

    У Лужаснянскай гімназіі будзе самы сучасны басейн у Віцебскім раёне

    19/12/06 •

    Напрыканцы мінулага тыдня ў Лужаснянскай школе-інтэрнаце для здольных і таленавітых дзяцей адкрылі новы актавы зал на 300 месцаў.

    Управление КГБ по Витебской области в этом году привлекло к ответственности 36 служебных лиц

    19/12/06 •

    В 2006 году управление КГБ по Витебской области привлекло к ответственности 36 должностных лиц.

    Віцебскія ўлады падрыхтоўваюць удзельнікаў алімпіяды ў Ванкуверы

    19/12/06 •

    Віцебскі аблвыканкам зацвердзіў план мерапрыемстваў па развіццю зімовых відаў спорта, падрыхтоўцы спартсменаў вобласці да ХХІ зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года у Ванкуверы (Канада).

    Тэатр аднаго акцёра ў Віцебску

    19/12/06 •

    На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа нядаўна з поспехам быў сыграны спектакль "Пачакай, сонца!" Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч".

    Дзеці спяваюць для Беларусі

    19/12/06 •

    У Віцебску адбыўся адборачны тур ІІ рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва "Пяю цябе, Беларусь". Фестываль пройдзе ў 2007 г. у Мінску. А пакуль лепшымі на рэгіянальным этапе сталі два калектывы – з Наваполацка і Оршы.

    Чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе Ігар Каныгін “праляцеў” на выбарах з-за няведання беларускай мовы

    19/12/06 •

    Заслужаны майстар спорта міжнароднага класа, шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па грэка-рымскай барацьбе, трэнер абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства Ігар Каныгін быў выкрыты сябрамі Гагарынскай акругой выбарчай камісіі ў Віцебску ў прадстаўленні недакладных дадзеных пра сябе. У графе "пасада" ў беларускамоўнай анкеце, якую выдаюць запоўніць кандыдатам, спартсмен пазначыў не пасаду, а месца працы. Больш таго, […]

    У музеі Марка Шагала прадстаўлены праект “Кінематограф”

    19/12/06 •

    У Віцебску ў музеі Марка Шагала 14 снежня адкрыўся арт-праект "Кінематограф". На ім прадстаўлена фотатворчасць сямі мастакоў – Максіма Рудэнка, Дзіны Даніловіч, Вольгі Хахловай, Віялеты Някрасавай, Алены Талобавай, Леаніда Мядзведскага, Максіма Осіпава.

    Віцебскія каталікі аб’явілі 2007 – годам святасці

    19/12/06 •

    Біскуп Уладзіслаў Блін, кіраўнік Віцебскай каталіцкай царквы, на прэс-канферэнцыі 15 снежня аб'явіў надыходзячы год годам святасці. "Гэта значыць, што ў наступным годзе ўсе нашыя душпастырскія ініцыятывы будуць накіраваныя на выхаванне святасці ў сэрцах вернікаў", – патлумачыў ён.

    2 студзеня будзе выходным

    19/12/06 •

    Працоўны дзень з 2 студзеня 2007 г. (аўторак) пераносіцца на 30 снежня 2006 г. (субота). Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў 18 снежня 2006 г.

    Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля будынку КДБ

    19/12/06 •

    Сьцяг зьявіўся позна ўвечары 18-га сьнежня на даху жылога дому па вуліцы Савецкай, што стаіць якраз насупраць абласной управы КДБ. У якіх 20-ці мэтрах ад гэтага месца знаходзіцца і райаддзел міліцыі Кастрычніцкага раёну. Тым ня менш, супрацоўнікі абедзьвюх устаноў заўважылі сьцяг далёка не адразу: каля гадзіны ён лунаў на вачох у мінакоў.

    “Маленькі Прынц” прыедзе ў Віцебск

    19/12/06 •

    Мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук прадстаўлены да прэстыжнай узнагароды Інтэрнацыянальнага фестываля дзіцячых тэатраў у Субоціцы (Югаславія). Яна называецца “Маленькі Прынц” і прысуджана В.Клімчуку за шматгадовы ўнёсак у развіццё культуры і тэатральнага мастацтва. Пра гэта паведаміў у лісце дырэктар фестывалю ў Субоціцы Слабадан Марковіч.