У Віцебску адбыўся выбух, ёсць ахвяры
8 снежня ў Віцебску блізу 21:40 адбыўся выбух на праспекце Фрунзэ на аўтобусным прыпынку недалёка ад бара "Фаварыт". Гэты бар месціцца зусім недалёка ад амфітэатра, дзе ў 2005 годзе здарыўся першы выбух.
Па словах мінакоў на лавачцы аўтобуснага прыпынку сядзелі хлопец з дзяўчынай і ў руках хлопца нешта выбухнула. Ён дастаўлены ў рэанімацыю. Аднак на здымках бачна, што на месцы выбуха няма прыпынку грамадскага транспарту.
Як удалося высветліць "Народным навінам Віцебска", спрацаваўшае выбуховае прыстасаванне не было напоўненая металічнымі паражаючымі элементамі кшталту вінцікаў ці цвікоў, што было характэрна для мінулагодніх выбухаў.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:
9/снежань/2006 у 9:13
Я его слышал, хотя живу возле вокзала. Где-то в 21.30
ps дату поправьте. 8 декабря, а не 9