Віктар Януковіч сапраўды наведаў вёску Янукі
25 лістапада, калі украінцы адзначалі Дзень Галадамору, прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч наведаў вёску Янукі, адкуль паходзіць яго род, пра гэта карэспандэнту “Народных навінаў Віцебска” паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Докшыцкага райвыканкама.
Украінскі прэм’ер прыляцеў у Янукі на верталёце ў 16 гадзін дня. Сярод іншых яго суправаджалі кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі і старшыня Віцебскага аблвыканкаму Уладзімір Андрэйчанка. Візіт цягнуўся каля гадзіны. За гэты час Януковіч схадзіў на могілкі пакланіцца магілам продкаў і трохі пагаварыў з жыхарамі вёскі.
Ці былі візітоўцы апранутыя па-паляўнічаму ў Докшыцкім райвыканкаме адказаць не змаглі.