Сядзіба Зюзі Паазерскага зноў адчыніцца ў Паставах

Зюзя — персанаж беларускай міфалогіі. Ужо два гады, старажытны бог холаду сустракае дзятву Пастаўшчыны і ўсёй Беларусі ў адмысловай сядзібе.

Наведвальнікаў чакае тэатралізаванае прадстаўленне, у якім, акрамя гаспадара сядзібы, удзельнічаюць Завея, баба Напасця, а таксама Агнявік і Ледавік. Гасцей чакаюць пачастункі — гарачая гарбата, бліны і пернікі.

У сядзібе будуць працаваць народныя майстры, а перакусіць можна ў “Карчме”, дзе падаюцца нацыянальныя стравы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ