У Віцебску можа з’явіцца помнік трамваю

Дэпутатам Віцебскага гарсавета прыйшла думка ўсталяваць у абласным цэнтры помнік трамваю. Нагадаем, што першы трамвай у Віцебску быў пушчаны 30 чэрвеня 1898 года. І наш горад стаў трэцім у тагачаснай Расійскай імперыі пасля Сакт-Пецярбурга і Кіева, дзе з’явіўся гэты від грамадскага транспарту.

Ідэя наконт помніка трамваю наведала дэпутатаў 14 лістапада падчас экскурсіі па гістарычнай частцы Віцебска. 20 дэпутатаў на чале са старшынём гарсавета Генадзем Грыцкевічам праехалі па маршруце плошча Свабоды – вуліца Леніна – Смаленская плошча – праспект Фрунзэ. Прэзентацыю экскурсійнага маршруту для іх і прадстаўнікоў турыстычных фірмаў зладзілі Цэнтр сучаснага мастацтва і трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне. Для развіцця сферы турыстычных паслуг у Віцебску распрацаваны 2 тралейбусных і 1 трамвайны экскурсійныя маршруты. Дзейнічаць яны пачнуць бліжэй да вясны. Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка Цэнтра сучаснага мастацтва Алены Зорынай, гарадскія ўлады вельмі дапамагаюць ў ажыццяўленні гэтага праекта. Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ