Жонка Аляксандра Казуліна просіць яго спыніць галадоўку

Як паведамляе радыё “Свабода”, жонка Аляксандра Казуліна даслала у калёнію, дзе адбывае пакаранне яе супруг, тэлеграму з заклікам спыніць галадоўку.
Ірына Казуліна паведамляе мужу, што спецыяльны дакладчік Камітэту ААН у пытаннях правоў чалавека Адрыян Северын ужо атрымаў зварот Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, у якім былі выкладзены патрабаванні зняволенага палітыка, а таму Казуліну, які мае мэтай сваёй акцыі звярнуць увагу ААН на сітуацыю у Беларусі, есць усе падставы спыніць галадоўку.
Звароты да Казуліна з заклікамі спыніць галадоўку прынялі Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў, бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і пленум Партыі камуністаў беларускай. Нагадаем, Аляксандр Казулін галадае ужо 22 дні.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ