У Віцебску будзе створаная спецгрупа па барацьбе з кватэрнымі крадзяжамі

Рост колькасці кватэрных крадзяжоў — надзённая праблема міліцыі Віцебскай вобласці. Найгоршая сітуацыя ў Полацку, які можа выйсці на першую пазіцыю ў рэспубліцы па колькасці такіх злачынстваў.

На апошняй калегіі УУС Віцебскага аблвыканкама было адзначана, што не апошнюю ролю ў росце кватэрных крадзяжоў маюць недахопы ў працы тэрытарыяльных аддзелаў міліцыі, якія спрыяюць пагаршэнню крымінагеннай абстаноўкі.

Як выхад са склаўшайся сітуацыі было прапанавана створыць адмысловую групу, якая б займалася выключна “дамушнікамі”. Каментуючы гэтае рашэнне начальнік УУС палкоўнік Еўстаф’еў падкрэсліў, што ацэньвацца праца гэтай групы будзе не выключна па рэальных дасягненнях, ад якіх залежыць думка насельніцтва аб працы міліцыі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ