У Віцебску з’явіцца першае сярод абласных цэнтраў футбольнае поле з падагрэвам

У Віцебску на ЦСК 6 лістапада пройдзе ўрачыстае адкрыццё новага штучнага футбольнага поля з падагрэвам. Віцебск стане першым абласным цэнтрам, дзе з'явіцца падобны аб'ект. Гарадскія ўлады прымеркавалі гэта мерапрыемства да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Чакаецца, што на цырымонію адкрыцця поля прыедуць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Генадзь Нявыглас і міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Будуць і прадстаўнікі абласной ды гарадской ўлады на чале з губернатарам Уладзімірам Андрэйчанкам. На ЦСК пройдзе свята, падчас якога адбудзецца футбольный матч паміж ветэранамі “Беларускай федэрацыі футбола” і зборнай камандай ветэранаў Віцебска.

Як мы паведамлялі раней, новая арэна будзе вытрымліваць мароз у 15 градусаў. На яе будаўніцтва пайшло 3 млрд. 200 млн. рублёй, яно фінансавалася з абласнога і гарадскога бюджэтаў. Сёння, 4 лістапада, футбольнае поле з электрычным падагрэвам адкрылася ў Мінску, яно і стала першым у краіне.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ