Жыхары Полацка атруціліся сурагатнай гарэлкай з Расіі
Па афіцыйных звестках, у Беларусі атруціліся сурагатнай гарэлкай з Расіі і трапілі ў больніцы 136 чалавек, аднаго з іх выратаваць не ўдалося. Сярод пацярпелых ёсць жыхары Полацка. Пачынаючы з 23 кастрычніка, у гарадскую бальніцу сталі паступаць пацыенты з прыкметамі таксічнага гепатыту. Усе пацярпелыя палачане злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця.
Газета “Камсомольская правда в Белоруссии” прыводзіць статычтыку атручвання паводле звестак Міністэрства аховы здароўя:
Горад | Трапілі ў больніцу | Стан |
Ашмяны | 55 чалавек | 1 жанчына сканала. 1 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане |
Барысаў | 6 чалавек | Стан сярэдняй ступені цяжкасці |
Жодзіна | 12 чалавек | Стан хворых задавальняльны і сярэдняй ступені цяжкасці |
Смалявічы | 38 чалавек | 1 чалавек у цяжкім стане |
Полацк | 25 чалавек | Задавальняльная ступень цяжкасці |
АГУЛАМ | 136 чалавек | 1 чалавек сканаў. Двое знаходзяцца ў цяжкім стане |
Некалькі званкоў па раённых бальніцах істотна дапоўнілі афіцыйныя звесткі. «Камсамолка» высветліла, што ў Маладзечна 4 чалавекі ў цяжкім стане ляжаць у рэанімацыі, яшчэ 15 чалавек у стане сярэдняй ступені цяжкасьці, а ў смаргонскую больніцу з вёсак на мяжы з Ашмянскім раёнам паступіла 6 чалавек з таксычным гепатытам.
Інфармацыйнае агенцтва БелТА сёння паведаміла, што Полацкі ГАУС узбудзіў крымінальную справу па факце масавага атручвання сурагатным алкаголем.
Паводле інфармацыі сайта газеты “Наша ніва”, “Камсомольской правды в Белоруссии”, БелТА.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.