Сябры адведалі магілу Уладзіміра Плешчанкі

Аляксандр Салаўян і Барыс Хамайда над магілай Уладзімера Плешчанкі. Фота Браніславы СтанкеівчУчора віцебскія апазыцыянеры Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян, якіх апошнімі гадамі можна было ўбачыць побач са спадаром Плешчанкам каля “Сіняга дому”, вырашылі паставіць яму адмысловы помнік.

Паводле Барыса Хамайды, эскіз помніка ўжо гатовы – яго зрабіў віцебскі мастак Ян Таўпыга, які з’яўляецца і сябрам Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. Уладзімір Плешчанка кіраваў абласной структурай гэтае партыі, яго добра ведалі жыхары Віцебску. І таму спадар Хамайда ўпэўнены, што сярод землякоў знойдзецца нямала ахвотных ахвяраваць сродкі на помнік апазыцыянеру. Збіраць ахвяраваньні ён мяркуе з 2-га лістапада і запрашае ўсіх падтрымаць ягоную ініцыятыву.


Сёньня сябры ўсклалі на магілу Уладзіміра Плешчанкі белыя ды чырвоная гваздзікі і ўшанавалі ягоную памяць хвілінай маўчання пад бел-чырвон-белым сцягам.

Аляксандр Салаўян і Барыс Хамайда над магілай Уладзімера Плешчанкі. Фота Браніславы Станкеівч

Чытайце яшчэ