31 / кастрычніка / 2006

    П.Красоўскага зноў выклікалі на допыт у Віцебск

    31/10/06 •

    Адвакат жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага Павел Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна", што хлопца выклікалі на новы допыт у Віцебск, які прызначаны на 9 лістапада. Пры гэтым следчая група не ўдакладніла, па якой справе і па якой прычыне ён выклікаецца.

    Турыстам з Расіі падабаюцца беларускамоўныя экскурсіі

    31/10/06 •

    У Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання за год бывае каля 70 тысяч экскурсій. І малыя, і дарослыя наведвальнікі добра ўспрымаюць беларускамоўныя расповеды экскурсаводаў. Часам экскурсіі па-беларуску замаўляюць нават турысты з Расіі.

    Фотавыстава амерыканскай мастачкі ў Віцебску

    31/10/06 •

    У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі экспануюцца фатаздымкі амерыканскай мастачкі Крысціны Брэндэл. На выставе паказаныя здымкі, зробленыя ў Чарнобыльскай зоне.Гэта дакументальныя фота, на якіх няма людзей, а толькі прадметы і рэчы, якія сведчаць пра вялікую трагедыю.

    Мужчына, які абрабаваў банк у Віцебску, быў у парыку бардовага колеру

    31/10/06 •

    Мясцовыя газеты сёння змясцілі фотаробат і прыкметы злачынцы, які абрабаваў вечарам 26 кастрычніка банк на вуліцы Берасценя ў Віцебску. Выглядаў ён досыць дзіўна.

    Віцебшчыну наведаюць бізнесоўцы з Эстоніі

    31/10/06 •

    З 31 кастрычніка па 2 лістапада ў Беларусі праходзіць візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў Эстоніі, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Генеральным консульствам Беларусі ў Эстоніі. Прыбалтыйскія бізнесоўцы сустрэнуцца са сваімі беларускімі калегамі з Мінска і Віцебска, наведаюць нашыя прадпрыемствы-экспарцёры.

    Аляксандр Казулін гаспіталізаваны

    31/10/06 •

    Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пасля 10 дзён галадоўкі ў калоніі Віцьба-3 гаспіталізаваны медсанчастку.

    Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ-Беларусі

    31/10/06 •

    Сёння ў 9 гадзін раніцы ў Віцебску на Успенскай горцы прайшла акцыя, прысвечаная памяці продкаў, а таксама ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Яе правялі мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда і актывіст КХП БНФ Аляксандр Салаўян. Яны ўсклалі жалобны вянок з бел-чырвона-белых кветак з надпісам: «Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ – Беларусі ад беларусаў» да крыжа святой Еўфрасінні […]