На Дубровеншчыне знайшлі рэшткі маманта

Рэшткі маманта знойдзены ў кар’еры Стражава Дубровенскага раёна. Бульдазерыст ДРСУП-108 Алег Федарцоў браў у ім пясок на будаўнічыя патрэбы. Заўважыўшы незвычайны прадмет, які выглядаў з зямлі, працоўны здагаўся: гэта ж бівень маманта!

Пра сваю знаходку ён адразу паведаміў у раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Адтуль прыехаў спецыяліст, і пры далейшых раскопках знайшлі яшчэ частку пазваночнай косткі жывёлы з каменнага веку. Затым бівень і костка перайшлі ў абласны краязначы музей. Як кажа яго вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Гаркуша, дубровенскую знаходку трэба першай справай закансерваваць: рэшткі шмат стагоддзяў праляжалі ў зямлі, без паветра, і таму без спецыяльнай апрацоўкі могуць проста рассыпаццца ў труху. Пасля сваё заключэнне зробяць навукоўцы. І толькі затым экспанат пяройдзе ў музейны фонд і, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўвацца на ўроках музейнай педагогікі.

Сляды мамантаў на тэрыторыі Віцебшчыны знаходзілі ў 1940-80 гады ў Аршанскім, Бешанковічскім, Лёзненскім, Талачынскім раёнах. Апошняе паступленне ў краязнаўчы музей датуецца 1982 годам. Тады 17 біўняў і некаторыя часткі скелету маманта знайшлі ў кар’еры Гралева, што ў Рубе пад Віцебскам. Знаходкі экспануюцца ў аддзеле прыроды.

Дубровенскі “падаруначак” асабліва цікавы тым, што на тэрыторыі Беларусі рэшткі маманта часцей за ўсё знаходзілі ў басейнах Дняпра і Сожу. А ўвогуле маманты, як вядома, вымерлі каля 10 тысяч гадоў таму. Важылі яны каля 7 тон, у даўжыню былі 4 метры, а ў шырыню – 3 з паловай метры.

Пра гэту цікавую знаходку паведаміла абласная газета “Народнае слова”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ