14 / кастрычніка / 2006

    У віцебскай СШ №40 існуе праваслаўны клас

    14/10/06 •

    У віцебскай СШ №40 тры гады таму створаны праваслаўны клас. Тут займаецца 19 чалавек, чацвёра з якіх – дзеці святароў. Навучальная праграма ў ім не адрозніваецца ад звычайнай. Ёсць толькі адзін спецыяльны прадмет – “Асновы праваслаўнай культуры”. На ім дзеці даведваюцца аб хрысціянскіх святах, жыцці святых, слухаюць духоўную музыку, малююць. Раз на тыдзень да іх […]

    У Віцебску новы консул Латвіі

    14/10/06 •

    У консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску прыступіў да выканання сваіх абавязкаў новы консул Валерый Зубко. Раней гэтую пасаду займала спадарыня Іманта Вінгрэ.

    Пленэр, прысвечаны мастаку Івану Хруцкаму

    14/10/06 •

    На Браслаўшчыне праходзіць пленэр, прысвечаны вядомаму беларускаму мастаку XIX стагоддзя Івану Хруцкаму. У ім прымаюць удзел майстры жывапісу Пётр Явіч, Васіль Ціханенка з Віцебска, Віктар Круг з Шаркаўшчыны, Стэфан Баркоўскі з Браслава, Сяргей Прывада з Полацка і інш.

    На “Віцебскі лістапад” прыедзе больш за 100 бардаў

    14/10/06 •

    Гарадское свята аўтарскай песні “Віцебскі лістапад”, якое пройдзе 20-21 кастрычніка, збярэ больш за 100 удзельнікаў з Беларусі і Расіі. Сёлета яно адбудзецца ўжо ў 20-ты раз.

    Спявачка Алеся выздаравела і выступіць у Віцебску і Воршы

    14/10/06 •

    Вядомую беларускую спявачку Алесю выпісалі з бальніцы, яна адчувае сябе лепей і ў наступны чацвер запланавала канцэрты ў Віцебску і Воршы.

    На іншаземных картах цяпер не будуць скажаць беларускія назвы

    14/10/06 •

    Два дні эксперты ААН па геаграфічных назвах абмяркоўвалі, як пісаць назвы нашых гарадоў, мястэчак, вёсак і рэк на іншаземных мапах. Вырашылі ўзяць назвы, якія прапанавала сама Беларусь. У выніку на іхных мапах з’явяцца Homiel’, Mahilo? і Viciebsk.