Мітрапаліта Філарэта віцебскія вернікі сустракалі з караваем

Сёння Віцебск наведаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх  усёй Беларусі Філарэт. Ён правёў урачыстае вячэрняе набажэнства ў гонар свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы ў Свята-Пакроўскім храме. Яшчэ задоўга да пачатку набажэнства перад царквой сабралася мноства вернікаў. Каб пабачыць уладыку, людзі стаялі з двух бакоў вуліцы Леніна, дзе знаходзіцца Свята-Пакроўскі храм. Многія жыхары горада, сярод іх і дзеці, прывіталі мітрапаліта кветкамі. Да сустрэчы з ім падрыхтавалі таксама вялікі каравай хлеба.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: