На коласаўскую сцэну Несцеркі выйшлі утрох

На адкрыцці сезона акцёры Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа паказалі адноўлены спектакль “Несцерка”. Гэты спектакль паводле п’есы Віталя Вольскага быў упершыню пастаўлены на коласаўскай сцэне у 1941 годзе, амаль напярэдадні вайны.
Калі тэатр ад’язжаў у эвакуацыю, згубілася значная частка дэкарацый і касцюмаў. Таму пасля Вялікай Айчынай спектакль аднаўлялі па успамінах акцёраў, якія удзельнічалі у прэм’еры. З таго часу спектакль стаў своеасаблівай візітоўкай віцебскага тэатру, яго “брэндам”. Апошнія некалькі год гледачы не бачылі. Але не таму, што коласаўцы здрадзілі свайму “Несцерку”. Не, яны былі занятыя аднаўленнем спектаклю. Творчы калектыў на чале з мастацкім кіраўніком тэатру Віталем Баркоўскім імкнуўся не толькі аднавіць “Несцерку” у першапачатковым варыянце, але і надаць гістарычную дакладнасць касцюмам герояў, дэкарацыям. Каб гэта зрабіць, давялося папрацаваць у архівах, звяртацца да успамінаў першых гледачоў “Несцеркі”, нават у Акадэмію навук рэспублікі. На адкрыцці сезона гледачы убачылі адноўлены спектакль. Дарэчы, у ролі Несцеркі выступалі адразу тры акцёры – “ганаровы Несцерка” Фёдар Шмакаў, які выконвае гэтую ролю амаль сорак год, Тадэвуш Кокштыс і Пятро Ламан.

Меткі:

Чытайце яшчэ