Вечарына ў гонар Ніла Гілевіча

У віцебскай бібліятэцы імя Янкі Купалы на мінулым тыдні прайшла вечарына, прысвечаная 75-годдзю народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. У літаратурным свяце ўдзельнічалі вучні СШ №21 і гімназіі №2, а таксама навучэнцы ПТВ №29 лёгкай прамысловасці. Моладзь чытала вершы паэта, “перагортвала” старонкі яго жыццёвай і творчай біяграфіі. Некаторыя вучні падрыхтавалі малюнкі роднай прыроды, якія сталі адлюстраваннем пейзажнай лірыкі Ніла Гілевіча. У канцы вечарыны моладзь падпісала віншавальную паштоўку, адрасаваную класіку беларускай літаратуры.

Чытайце яшчэ