У Віцебску зноў лунаў “Міронаў” сцяг

Ранкам 7 кастрычніка на даху дома №55 па вуліцы Леніна ў Віцебску з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Як распавёў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да штандара была прымацавана занатоўка са словамі: “Гістарычны сцяг надае нам моцы. Мірон”.

Праўда, сцяг лунаў над цэнтральнай вуліцай толькі да апоўдня. Сёння ў Віцебску праходзіў традыцыйны кірмаш “Восеньскі карагод”, на які з’ехаліся прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў з усіх раёнаў Віцебшчыны. Святкаванне праходзіла на шырокую нагу, таму ў цэнтры горада дзяжурылі ўзмоцненыя міліцэйскія патрулі і супрацоўнікі АМАПу. Нехта з іх заўважыў бел-чырвона-белы сцяг, і яго, канешне, хуценька прыбралі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ