Моладзевага актывіста з Жодзіна падазраюць у датычнасьці да віцебскіх выбухаў

Учора Паўла Красоўскага, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гатэль, а сёння а 9-й раніцы выклікалі да следчага ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.Паводле Паўла Красоўскага, міліцыянты заявілі яму, што ён падобны да фотаробата аднаго з верагодных злачынцаў-тэрарыстаў (нагадаем, што два такія фотаробаты былі складзеныя міліцыянтамі паводле апісаньня сведак леташніх выбухаў 14-га і 22-га верасня). З тае нагоды ў жодзінскай кватэры спадара Красоўскага ўчора адбыўся ператрус, у часе якога міліцыянты канфіскавалі кампутарны блёк, дыскі і розную друкаваную прадукцыю апазыцыйнага зместу.

Варта згадаць, што падобныя рэчы былі канфіскаваныя летась і ў віцебскіх моладзевых актывістаў – калі праваахоўныя органы вырашылі праверыць, ці не мае дачынення да арганізацыі выбухаў беларуская апазіцыя. Не знайшоўшы выбуховых рэчываў, у маладых людзей канфіскоўвалі недзяржаўныя газеты, бел-чырвон-белыя сцягі і кампутарнае начынне.

Даказаць датычнасць каго-небудзь з віцебскіх апазыцыйных актывістаў да арганізацыі выбухаў тады так і не ўдалося. Жыхар Жодзіна Павал Красоўскі таксама цвёрда стаіць на тым, што не мае дачынення да леташніх тэрактаў у Віцебску.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ