Маладафронтавец Павел Красоўскі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Віцебска

Павел Красоўкі. Фота cjes.ruСябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», жыхар горада Жодзіна Павел Красоўскі некалькі гадзін таму змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Віцебскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў адвакат затрыманага Павел Сапелка.
П.Красоўскага падазраюць у дачыненні да выбухаў, якія адбыліся ў Віцебску 14 і 22 верасня 2005 года. З гэтай прычыны яго дапытвалі сёння ў якасці сведкі з 9 раніцы амаль да 17 гадзін, з невялікімі перапынкамі. Прыкладна ў 17.30. абвесцілі, што ён затрыманы і завезлі ў ІВС. Адвакат сказаў, што допыт па справе віцебскіх выбухаў выклікаў у хлопца, які жыве ў далёкім ад Віцебска горадзе, шок і вялікае здзіўленне.
Справу П.Красоўскага, па словах адваката, вядзе следчая група пракуратуры Беларусі. Яму прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса РБ («Замах на забойства з абцяжваючымі абставінамі»). Адвакат плануе сустрэцца з П.Красоўскім у наступны аўторак, 10 кастрычніка. У гэты дзень збіраюцца праводзіць следчыя дзеянні.

Чытайце яшчэ