Фрэска для маладажонаў

На вачах змяняецца аблічча Свята-Пакроўскага храма, што знаходзіцца на вуліцы Шубіна. Ягоны фасад пакуль у будаўнічых рыштаваннях, але вынік працы іканапісцаў ужо добра бачны.
На фрэсках, якія з’явіліся на храме, адлюстраваны розныя падзеі з Евангелія: Успенне і Нараджэнне Маці Божай, Укрыжаванне Ісуса Хрыста. А на адной з іх намаляваныя Пётр і Фяўроння – гэтыя святыя з’яўляюцца абаронцамі сям’і і апекунамі жаніхоў з нявестамі. Гэты сюжэт тут зусім невыпадковы: бо менавіта ў Свята-Пакроўскай царкве, якая знаходзіцца насупраць гарадскога ЗАГСа, вянчаюцца многія віцебскія маладажоны.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: