Магілеўчанка Кацярына Ліцвінава не трапіла ў фінал “Міс Свету-2006”

Канкурсантка з Беларусі, магілеўчанка Кацярына Ліцвінава, на жаль, не прайшла ў фінал конкурса прыгажосці “Міс Свету-2006”, які праходзіў у Варшаве. Не трапілі туды і дзяўчаты з Расіі і Украіны.
Пераможцай 56-га сусветнага конкурса прыгажосці стала прадстаўніца Чэхіі – 18-гадовая Татана Кухарова. Другое месца заняла 17-гадовая румынка Іоанна Бойтор, трэццяе – 20-гадовая дзяўчына з Аўстраліі Сабрына Хусамі.
Усяго ў фінале конкурса ўдзельнічалі  104 прыгажуні з Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі. Да гэтага яни цэлы месяц правялі ў Польшчы, дзе знаёміліся з адметнасцямі гэтай краіны, наведваючы розныя гарады. Цікава, што канкурсантка з Польшчы Мажэна Чэшлік не здолела трапіць нават у лік 16-ці лепшых, хоць па традыцыі журы конкурса заўжды імпануе прадстаўніцы той краіны, дзе праводзіцца “Міс Свету”.
Фінал конкурса трансліраваўся амаль на 200 дзяржаў, і за ім назіралі каля 2 мільярдаў тэлегладачоў на планеце. Самы танны квіток на фінальнае шоу каштаваў 500 еўра, самы дарагі – 2000 еўра. Уладальнікі самых дарагіх квіткоў мелі магчымасць сфатаграфавацца з новай каралевай прыгажосці – чэшкай Татанай Кухаровай.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ