Аршанскія прыхільнікі Мілінкевіча падалі заяўку на правядзенне мітынга. Запрасілі яго самога…

Аршанскія прыхільнікі экс-кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Аляксандра Мілінкевіча падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне агульнагарадскога мітынгу.
Калі мясцовыя ўлады дадуць “дабро”, то ён павінен прайсці 30 верасня на гарадскім стадыёне. (Гэта месца ў Воршы, згодна з рашэннем самога гарвыканкама, абрана для правядзення масавых мерапрыемстваў). Мітынг будзе прысвячацца абмеркаванню сацыяльна-эканамічнага і палітычнага становішча ў Беларусі і ў Воршы – у прыватнасці. Да ўдзелу ў мітынгу, калі яго, натуральна, дазволяць, аршанцы запрасілі Аляксандра Мілінкевіча.
Па дазвол на мітынг у гарвыканкам звярнуліся кіраўнік аршанскага штабу Мілінкевіча Васіль Леўчанкаў і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Алесь Шутаў. Мінулая сустрэча з А.Мілінкевічам у Воршы праходзіла падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ