У Расонскім раёне прайшла навуковая экалагічная эспедыцыя ВДУ

У Расонскім раёне прайшла навуковая экалагічная экспедыцыя Віцебскага дзяржаўнага універсітэту імя П.Машэрава. Студэнты і выкладчыкі правялі даследаванні стану азёраў верхняга цячэння ракі Дрыса, а таксама ландшафтаў на выспах і берагах азёраў Сіньша, Валоба, Астраўцы. У выніку экспедыцыя атрымала новыя адкрыцці аб флоры і фауне заказніка Сіньша.

У прыватнасці, даследаванні тычыліся папуляцыі вадзянога арэха –рэліктавай расліны даледавіковага перыяду, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі. Вадзяны арэх падлягае строгай ахове, а ў Віцебскай вобласці ёсць толькі два месцы, дзе ён расце – на азёрах сярэдняга цячэння ракі Аўсянка (Гарадоцкі раён) і на рацэ Дрыса (Расонскі раён). Папуляцыя гэтай рэдкай расліны ў апошнім месцы, дзе і праходзіла экспедыцыя, займае плошчу каля 100 гектараў, з якіх блізу 10 гектараў – тэрыторыя, цалкам занятая вадзяным арэхам.

Дарэчы, гэты чырвонакніжны рэлікт прыдатны ў ежу. Толькі есці вадзяны арэх нельга – і так у прыродзе яго мала.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ