Прысвячэнне ў першакурснікі

У Летнім амфітэатры ў мінулы чацвер прайшла традыцыйная цырымонія прысвячэння ў першакурснікі. Такая завядзёнка ў ВДУ існуе ўжо пяць гадоў запар.

На гэты раз у сям’ю студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.Машэрава ўвайшло 1 282 першакурснікі. Усяго ж у галоўнай ВНУ вобласці сёлета навучаецца больш за 13 тысяч чалавек. Дарэчы, універсітэт праз пяць гадоў адзначыць свой векавы юбілей.

На сцэну для ўручэння студэнцкіх білетаў запрасілі падняцца 14 паўнамоцных прадстаўнікоў ад кожнага факультэта. Сярод іх была нават кітаянка – будучы філолаг. Студэнтка юрыдычнага факультэта зачытала клятву першакурсніка: “Не шкадаваць часу і сіл на здабыццё ведаў, шанаваць і паважаць працу выкладчыкаў...”. Прагучаў гімн ВДУ. Хлопцаў і дзяўчат, як водзіцца, віншавалі выкладчыкі, прадстаўнікі ўладаў.

У той дзень 14 уладальнікаў студэнцкіх білетаў маглі скарыстацца правам ільготнага праезду ў тарнспарце. Астатнім паабяцалі выдаць галоўны дакумент студэнта напрацягу тыдня.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ